Спі, каханая!
Спі, каханая! Хай сніцца
Домiк удалечыні,
І дымок там будзе віцца,
У бераг на рацэ чаўны.
Спі, каханая! На рэчцы
Льецца песня салаўя,
Срэбрам ў безнадзейнай спрэчцы
Карагодам уклея.
Спі! Там Месяц белай вежай
Дзiўна тае ў зорным сне,
Там Ярыла свет бязмежны
У раку пунсовым лье.
Спі, каханая! Гулліва
Бухне сом працяглы плёс,
З гучным шротным пералівам
Бусел свой падніме нос.
Спі… Там мацi… хлопчык босы…
Рукi сколаты iльном…
Мне ўспамiн дзяцінства, проста,
Не дае забыцца сном…
Спі, каханая…